Printer-friendly version
Самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні які? чый?
Пачатковай формай гэтай часціны мовы з'яўляецца прымпетнік мужчынскага роду адзіночнага ліку ў назоўным склоне. Ён мае канчаткі -ы, -і: вясёлы чалавек, доўгі сіні аловак.
Прыметнік змяняецца па родах ( новы стол, новая кніга, новае адзенне ), ліках (новыя сталы ), склонах ( новага стала, новаму сталу і г.д. ). Формы роду, ліку і склону прыметніка звычайна залежаць ад назоўніка, з якім ён сэнсава і граматычна звязаны. У множным ліку прыметнікі не маюць формаў роду: прыгожыя дамы, вуліцы, дзеці.
У сказе прыметнікі бываюць азначэннямі і выказнікамі:
У залежнасці ад значэння прыметнікі бываюць якасныя, адносныя і прыналежныя.
Якасныя прыметнікі абазначаюць якасць прадмета, якая можа выяўляцца ў большай ці меншай ступені, напрыклад: глыбокая ( рака ) - глыбейшая ( рака ), цёмны ( куток ) - менш цёмны ( куток ).
Якасныя прыметнікі ўтвараюць ступені параўнання: моцны - мацнейшы, больш моцны; наймацнейшы, самы моцны. Каб падкрэсліць нейкую якасць, яны могуць паўтарацца: разумны-разумны, чорны-чорны.


Browse the glossary using this index

Special | A | B | C | D | E | F | G | H | I | J | K | L | M | N | O
P | Q | R | S | T | U | V | W | X | Y | Z | ALL
No entries found in this section